Каля абочыны дарогі выкапана яма, бачны трубы, ідзе пара. Газета запэўнілася, што ўсё сапраўды так. Па каментарыі звярнуліся да дырэктара Чэрвенскай ЖКГ Аляксандра Фомчанкі. Ён адказаў, што парыў здарыўся каля дзіцячага сада №1. У іх былі праблемы з ацяпленнем. Парыў знайшлі, выразалі частку трубы пад замену. І ў суботу, калі дзетак не было ва ўстанове, усё выправілі. Яму закапалі, выраўнялі.
Загадчыца дзіцячага сада Жанна Брэчка пацвердзіла, што ўсё зроблена добра і даслала фота месца, дзе быў парыў. Ну, што тут скажаш? Малайцы. Нават агароджу пакінулі.
Галіна Гамеза. Фота аўтара