Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

23 Студзень 2023

Торт з абласнога свята, прысвечанага 85-годдзю Мінскай вобласці, адправіўся ў Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

Госці абласнога свята, прысвечанага 85-годдзю Мінскай вобласці, які адбыўся ў Маладзечне, напэўна не абмінулі духмяную выставу тартоў. Кандытарскія шэдэўры прадставіў кожны раён.

Зрэшты, усе прысмакі ўжо вярнуліся ў свае рэгіёны. Падчас акцыі «Ад чыстага сэрца. Міншчына клапатлівая» духмяныя прэзенты да юбілею сталічнай вобласці ўрачыста ўручылі жыхарам і выхаванцам дамоў-інтэрнатаў. Адзін з тартоў адправіўся ў Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

«Юбілейны» ласунак дырэктару Уладзіміру Сяміжону ўручыў намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Гадун пад запальныя песні народнага жартоўнага калектыва «Червенские балагуры».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць