Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

25 Студзень 2023

«Зрабіць лепш, чым было». Працаўладкаванне не занятых у эканоміцы грамадзян абмеркавалі ў райвыканкаме

Пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Чэрвеньскага раёна адбылося ў райвыканкаме.

Працаўладкаваць максімальную колькасць людзей - задача, якая стаіць перад усімі структурамі і ведамствамі. Праца Чэрвеньскага раёна па Дэкрэце №3 высока ацэнена старшынёй Мінаблвыканкама Аляксандрам Турчыным, а міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч і ўвогуле назвала Чэрвеньскі раён у гэтым пытанні эталонам, на які трэба раўняцца. Такая ацэнка, нагадаем, была выказана пад час рабочай нарады па выкананні Дэкрэта №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» з удзелам Ірыны Касцевіч, Аляксандра Турчына, а таксама кіраўнікоў усіх раёнаў Міншчыны і прадстаўнікоў зацікаўленых ведамстваў, якая адбылася ў Чэрвені ў верасні мінулага года.

Дарэчы, з той самай сустрэчы Чэрвеньскі раён яшчэ ступіў наперад. Многія не занятыя ў эканоміцы грамадзяне адкрылі сваю справу, пагасілі запазычанасці па рахунках, што гаворыць аб эфектыўнасці працы.

На сённяшнім паседжанні лейтматывам гучала: што рабілі раней, павінны рабіць яшчэ лепш. Закранулі пытанні працы назіральных камісій, а таксама максімальнага збору інфармацыі па кожным непрацуючым чалавеку.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць