Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

30 Студзень 2023

«Эстафета цяпла». Абласны прафсаюзны марафон міру і стварэння - на Чэрвеньшчыне

Абласны прафсаюзны марафон міру, стварэння і душэўнага цяпла сёння зрабіў прыпынак у Чэрвеньскім раёне. З настаўнікамі і ветэранамі педагагічнай працы сустрэлася старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч.

Яна перадала своеасаблівую эстафету марафону і памятныя падарункі Чэрвеньскаму раёну ад Валожынскага. Сустрэча праходзіла ў Смілавічах, у музеі Хаіма Суціна. Для ўдзельнікаў марафона правялі экскурсію, якая працягнулася творчым вечарам у імправізаванай парыжскай кавярні музея.

Настаўнікі выконвалі любімыя вядомыя хіты, чыталі аўтарскія вершы. Словы падзякі педагогам за іх працу гучалі ад начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Чэрвенскага райвыканкама Ірыны Змачынскай, старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святланы Буцавіцкай, старшыні раённага Савета ветэранаў Фёдара Шчурка.

Матэрыял будзе дапоўнены. Відэа даступна ў тэлеграм-канале «Навіны Чэрвеньшчыны».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць