У рамках сустрэчы ратавальнікі нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі, захаванне якіх можа дапамагчы пазбегнуць бяды.
– На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ў 2022 годзе адбылося 37 пажараў з якіх 18 – з прычыны парушэнняў правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. – расказвае намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Маскалёў. - Не варта выпрабоўваць лёс і выкарыстоўваць няспраўныя электрапрыборы, прыборы з пашкоджанымі правадамі. Кошт новага прыбора не сувымерны з тым, якi давядзецца заплаціць у выпадку ўзнікнення пажару.
Асаблівую ўвагу ў размове надаюць важнасці ўстаноўкі і забеспячэнню працаздольнасці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
– Гэты маленькі прыбор выратаваў не адно жыццё. Пра многія выпадкі мы нават не ведаем, бо апавяшчаючы аб загаранні на ранняй стадыі, апавяшчальнік дае магчымасць домаўладальнікам своечасова прыняць меры і не звяртацца па дапамогу да пажарных-ратавальнікаў, — пазначае намеснік начальніка раённага аддзела Андрэй Рогаў.
Не застаюцца без увагі і правілы бяспекі на працоўных месцах.