Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Люты 2023

У «Беларускім саюзе афіцэраў» Міншчыны падвялі вынікі мінулага года

У ваенным камісарыяце Мінская вобласць прайшло пасяджэнне савета Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў», на якім былі падведзены вынікі работы ў 2022 годзе, вызначаны прыярытэты і пастаўлены задачы на будучыню, расказаў намеснік начальніка напрамку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Мінскай вобласці падпалкоўнік Уладзімір Сыпаў.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік старшыні Рэспубліканскага савета «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Дзятчык, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Вабішчэвіч, старшыні Мінскай абласной і раённых арганізацый «Беларускі саюз афіцэраў», члены Беларускага саюза афіцэраў ваеннага камісарыята Мінскай вобласці.

Перад удзельнікамі пасяджэння выступіў ваенны камісар Мінскай вобласці палкоўнік Ігар Тарабеш, які адзначыў плённае супрацоўніцтва ваенных камісарыятаў з «Беларускім саюзам афіцэраў» і ўзнагародзіў найбольш актыўных старшынь раённых арганізацый у плане ваенна-патрыятычнага выхавання.

Па выніках года лепшай сярод раённых арганізацый звыш 50 чалавек прызнана Слуцкая, другое месца ў Пячынскай першаснай арганізацыі з правамі раённай, трэцяе месца дасталася Барысаўскай раённай арганізацыі.

Сярод раённых арганізацый да 50 чалавек лепшымі прызнаны Капыльская, Чэрвеньская i Мядзельская.

Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджваннем членаў «Беларускага саюза афіцэраў» і лепшых першасных арганізацый. Старшыня Савета Мінскай абласной арганізацыі палкоўнік у адстаўцы Белавусаў Уладзімір Пятровіч узнагародзіў граматамі лепшыя раённыя арганізацыі, а Слуцкая і Капыльская атрымалі пераходныя вымпелы.

А Станіслаў Альшэўскі з Чэрвеня атрымаў асабістыя ўзнагароды!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць