Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Люты 2023

У Чэрвеньскім раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом»

У рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом» ужо прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Сустрэчы з грамадзянамі прайшлі на базе Грабенскай сярэдняй школы (пасяджэнне АПАП), Горкаўскага СДК. У рамках мерапрыемстваў адбылася інтэрактыўная размова. Фотаздымкі адбыўшыхся на тэрыторыі раёна пажараў нікога не пакінулі абыякавымі.

— Адна справа калі ты расказваеш, што недзе адбыўся нейкі пажар, нават калі вядомы падрабязнасці, якія прывялі да яго, а іншая справа, калі чалавек бачыць наступствы на свае вочы. Выгараўшае жыллё, а часам знішчаныя ўсе будынкі на тэрыторыі… Людзі пачынаюць задумвацца пра магчымыя маштабы катастрофы пры парушэннях правілаў пажарнай бяспекі, — каментуе інспектар прапаганды Юлія Мурашка.

Асаблівую ўвагу ў размове ратавальнікі надалі тэме неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

— Не затушаная цыгарэта з'яўляецца лідэрам у спісе прычын пажараў і гібелі ад іх. Маленькі недакурак здольны знішчыць маёмасць і панесці жыцці. У статыстыцы пажараў ёсць выпадкі, калі па віне курца гінула цэлая сям'я. Пацвярджэннем таму з'яўляецца фільм «Слёзы Галубцы», - распавяла інспектар прапаганды.

Для навучэнцаў Хутарскай сярэдняй школы і Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа сустрэча прайшла ў фармаце гульні «Дзе логіка?»

Аб'ядноўваючы тры карцінкі хлопцы разгадвалі зашыфраванае слова.

— Парашок, ціск, балончык…. гэта вогнетушыцель, — разважаюць хлопцы.

Інспектар прапаганды Юлія Мурашка расказала пра тое, якія вогнетушыцелі найбольш распаўсюджаны ў выкананні ў арганізацыях, нагадала правілы карыстання парашковым і вуглекіслотным вогнетушыцелем, на што варта звяртаць увагу перад выкарыстаннем.

У тэму першасных сродкаў пажаратушэння паўтарылі, чым можна тушыць невялікія загаранні дома:

— Памятайце, электрапрыборы, уключаныя ў сетку ні ў якім разе нельга тушыць вадой. Калі няма магчымасці абясточыць прыбор, неабходна выкарыстоўваць шчыльныя ваўняныя коўдры, — нагадала Юлія Мурашка.

Напрыканцы мерапрыемстваў яго ўдзельнікі атрымалі ў падарунак буклеты з карыснымі парадамі ад МНС, а таксама кішэнныя календары з карыкатурай МНС, якая нагадвае якое-небудзь правіла пажарнай бяспекі.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць