Адно з пытанняў датычылася зямельнай спрэчкі паміж суседзямі, урэгуляваць якую можна толькі дамовіўшыся. У ліку актуальных тэм аказалася рэалізацыя кветак да 8 сакавіка.
У гэтым годзе ў горадзе вызначаны гандлёвыя кропкі для продажу кветак у перадсвяточныя дні і непасрэдна 8 сакавіка. Гэта пляцоўкі насупраць аўтавакзала, гарадскога рынку - каля крамы «Хіт», пошты, крамы «Марк Фармэль». Размясціцца з кветкавымі букетамі прадаўцы змогуць і на месцы правядзення восеньскіх і вясновых кірмашоў у раёне ФАКу - каля гарадскога стадыёна.
Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара

