Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Люты 2023

Ёсць кандыдатуры: чэрвеньскія школьнікі змагаліся за права трапіць у раённую зборную па плаванні

Раніцай дзясятага лютага басейн не працаваў для звычайных наведвальнікаў. Нешта зламалася? Адказ няправільны!

У пятніцу 10 лютага аматары плавання з усіх школ раёна сабраліся ў Чэрвеньскай СДЮШАР, каб высветліць, хто з іх лепшы плывец у сваёй узроставай катэгорыі, варты прадстаўляць Чэрвеньшчыну ў складзе зборнай раёна на рэгіянальных і абласных спаборніцтвах і турнірах.

Адбылося адкрытае першынство  раёна па плаванні сярод устаноў адукацыі, прысвечанае Году міру і стварэння. Рабяты годна змагаліся, усе паказалі волю да перамогі, сілу характару і добрую фізічную падрыхтоўку.

Спісы ўсіх пераможцаў, якіх аказалася больш, чым колькасць спартсменаў у зборнай, адпраўлены ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама для канчатковага рашэння.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ліліі ПФЕЙФЕР

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць