Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

13 Люты 2023

«Аб чаканнях і дасягненнях». Адкрыты дыялог з моладдзю адбыўся ў Чэрвені

Адкрыты дыялог, прысвечаны Году міру і стварэння, адбыўся з удзелам намесніка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзіяй Шчацінкі і першага сакратара райкама БРСМ Дзмітрыя Кананкова.

На сустрэчы прысутнічалі сакратары «пярвічак» БРСМ, кіраўнікі арганізацый, працуючая моладзь. Удзельнікі адкрытага дыялога абмеркавалі значныя праекты, якія рэалізуюцца на Чэрвеньшчыне. Гэта «Родныя твары Перамогі» і «Лічбавая зорка». Падрабязна пра іх расказаў Дзмітрый Кананкоў.

Закранулі таксама і хвалюючыя моладзь тэмы. У прыватнасці, юнакоў і дзяўчат цікавілі жыллёвыя пытанні і арганізацыя вольнага часу. Лідзія Шчацінка адзначыла, што сёння ў раёне маладым спецыялістам выдзяляецца арэнднае жыллё, ёсць магчымасць пабудаваць уласнае. Пагаварылі і аб стане інтэрната на вуліцы Мінскай у Чэрвені, дзе зараз заканчваюць рамонт душавых, а ў бліжэйшай перспектыве будуць прыняты неабходныя меры для паляпшэння ўмоў пражывання ў пакоях.

Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць