Вадзім Кукалевіч, Сяргей Тукай, Андрэй Голубеў, Вольга Коціна, Валерый Матохін
Валерый Матохін распавёў аб паслядоўнасці дзеянняў наймальніка і працаўніка пры падаўжэнні кантракту. Пры нязгодзе работніка з дысцыплінарным спагнаннем, работнік мае права звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках сваёй арганізацыі. Калі калегіяльны орган палічыць уважлівымі прычыны зняцця спагнання, то яго рашэнне будзе абавязковым для кіраўніка. У камісію па працоўных спрэчках не можа звярнуцца кіраўнік, толькі працаўнік, пакуль ён працаўнік. Камісія па працоўных спрэчках абавязана разгледзець канфліктную сітуацыю на працягу 10 дзён. Калі камісія вырашыць, што трэба зняць спагнанне, то рашэнне абавязкова для выканання. Кіраўнік не можа праігнараваць гэта рашэнне.
Выклікала цікавасць пытанне аб такой сітуацыі: наймальнік не праінфармаваў работніка аб намеры падоўжыць ці не кантракт, ці лічыцца гэта аўтаматычным працягам. Адказ: не. Работнік таксама абавязаны праінфармаваць кіраўніцтва за месяц аб жаданні або нежаданні прадаўжаць працоўныя адносіны ў форме кантракта.
Кампетэнтнае тлумачэнне заканадаўства ў гэтай частцы Працоўнага Кодэкса таксама растлумачыў пракурор раёна Вадзім Кукалевіч. Пасля гутаркі, работнікі РЭС маглі звярнуцца да юрыстаў індывідуальна.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

