Аляксандр Мотуз, галоўны тэхнічны інспектар працы галіновага прафсаюза, вывучае дакументы па ахове працы. Анастасiя Пашкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, фіксуе выяўленыя недахопы.
У рэйдавую групу ўвайшлі 7 галоўных тэхнічных інспектараў абласных камітэтаў галіновых прафсаюзаў адукацыі, культуры, АПК, дзяржаўных устаноў, энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, лесу, «Белпрафмаш».
У выніку маніторынгаў тэхнічныя інспектары не толькі выяўляюць недахопы, «вузкія месцы» ў дадзеным кірунку, але і аказваюць спецыялістам, адказным за ахову працы, грамадскім інспектарам метадычную дапамогу, дапамагаюць скарэктаваць дакументы. Па выніках маніторынгу наймальнікам будуць выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў, а вынікі работы рэйдавай групы разгледзяць на пасяджэнні камісіі па прафілактыцы траўматызму і прафесійных захворванняў пры Чэрвеньскім райвыканкаме.

