Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Сакавік 2023

Раённую сямейную «Сваю гульню» пра бяспеку дзяцей прапанавалі бацькам у дзіцячым садзе №3 Чэрвеня

У апошні каляндарны зімовы дзень у дзіцячым садзе №3 Чэрвеня адбыўся першы раённы сямейны дашкольны інтэлектуальны турнір «Свая гульня». Першапраходцамі ў гэтым цікавым праекце сталі сем'і: Кішко - тата Аляксандр, мама Кацярына і сыночак Арсеній з дзіцячага садка №1 Чэрвеня; Бандзiк - тата Аляксандр, мама Ганна і дачушка Алівія з дзіцячага садка №2 Чэрвеня; Капашынавы з дзіцячага садка №3 - тата Сяргей, мама Вольга і дачушка Каця; сям'я Дзегцяровых з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці - тата Іван, мама Таццяна і сыночак Арцём; сям'я Каптур прадстаўляла санаторны дзіцячы сад - тата Уладзімір, мама Юлія і сыночак Арцём.

Спаборнічалі ў трох раўндах:

  • «Пажарная бяспека»,
  • «Правілы дарожнага руху»,
  • «Бяспека дзяцей».

Суддзямі на турніры былі: галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Людміла Сакова, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рогаў, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Ганна Свірыдовіч.

Тут усё было выбудавана згодна з правіламі вядомай гульні. У кожным раундзе прысутнічалі тэмы з пытаннямі ад 10 да 50 балаў. Пасля таго, як вядучы зачытаў пытанне, права адказу даецца той камандзе, якая першай націснула на званок.

Калі каманда дае дакладны адказ, балы налічваюцца ёй, і яна мае права выбару наступнага пытання. Калі памыляецца - права адказу пераходзіць камандзе, якая раней астатніх націсне на званок. На пытанні ў першых двух раундах адказвалі ўсе члены сям'і, у апошнім спаборнічалі ў ведах дзеці. Характэрна, што ніхто з бацькоў не ўспомніў, хто з рускіх кіраўнікоў выдаў указ, які абавязвае мець сродак пажаратушэння ў кожным доме. Было чатыры варыянты: а) Пётр I, б) Іван Грозны, в) Кацярына II, г) Мікалай I. Сур'ёзнымі былі пытанні на медыцынскую тэму: «Як спыніць крывацёк?», «Што нельга выкрываць, праколваць пры апёках?», «Чым правільней за ўсё змазваць месца апёку?» – Алеем, тлушчам, спіртам, халоднай вадой?» (ад рэд - Праверце сябе знаўцы-бацькі).

Дзецям «Свая гульня» прапанавала назваць па якім нумары трэба тэлефанаваць пры пажары, што трэба назваць найперш, што зрабіць абавязкова?

Дзеці справіліся з заданнямі лепш за бацькоў. Па выніках гульні ўсе атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, салодкія і пухнатыя падарункі, размалёўкі. А самыя дасведчаныя таты - вогнетушыцель для аўтамабіля ад Чэрвеньскага РАНС. У перапынках паміж раўндамі дзеці і бацькі весела танчылі пад дынамічную музыку.

Паводле водгукаў усіх пяці сем'яў, мерапрыемства было пазнавальным для дарослых, у многіх пытаннях бяспекі ім варта павучыцца ў малых.

— Выдатная форма выкладання і замацавання правілаў паводзін пры розных экстрэмальных сітуацыях, - сказаў Андрэй Рогаў. – Дзякуем упраўленню па адукацыі, спорту і турызму за пошук новых форм навучання. Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

— Мы абавязкова ўлічым заўвагі і пажаданні бацькоў і правядзём такую гульню ў больш пашыраным складзе, — падсумавала Людміла Сакова.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць