Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
23 Жнівень 2018

Абмеркавалі пытанні аховы працы

Адной з найбольш значных задач у дзейнасці прафсаюза з'яўляецца стварэнне бяспечных умоў працы. Аб гэтым ішла размова старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольгі КОЦIНАЙ з калектывам СПФ «Аграбуд» у рамках адзінага Дня інфармавання.

Як праінфармавала Вольга Барысаўна, прафсаюзы праводзілі месячнік грамадскага кантролю ўсіх сельгаспрадпрыемстваў па арганізацыі і праходжанні уборачнай кампаніі. Па яе словах, найбольш частымі парушэннямі былі — незабеспячэнне работнікаў спецвопраткай і абуткам, адсутнасць водазабеспячэння ў душавых, дрэннае абсталяванне месцаў прыёму ежы ў палявых умовах. У сельгасарганізацыях з разуменнем паставіліся да паказаных недахопаў і на працягу ўборачнай кампаніі паступова іх ўхілялі.

Так, было арганізавана падлучэнне вады ў КСУП «Ганута-Агра», завершаны рамонт душавой у ААТ «Валевачы», набыты 3 камплекты для харчавання ў палявых умовах у ААТ «10 з'езд Саветаў», ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», ААТ «Запольскае».

Таксама ў час гутаркі з калектывам Вольга Коціна акцэнтавала ўвагу на тым, што ў раённым аб'яднанні прафсаюзаў можна атрымаць любую кансультацыйную дапамогу па ахове працы, тэхніцы бяспекі і іншым прававых пытаннях.

Вольга БАРЫСАВА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць