— Калі будзе выяўленая крытычная сітуацыя, паведамім у МНС — запэўнівае першы сакратар райкама БРСМ Павел Клындзюк.
Так як многія пенсіянеры жывуць у адзіночку, валанцёры бяруць з сабой яшчэ і рыдлёўкі для снегу, каб дапамагчы старым расчысціць двор, ганак і дарожкі. "Цімураўскі дэсант" пакідае тым, каго наведалі, тэлефоны райкама БРСМ і Савета ветэранаў, каб пры неабходнасці людзі маглі патэлефанаваць і папрасіць аб дапамозе. Не абавязкова гэта павінна дакранацца расчысткі снегу: валанцёры гатовыя дапамагаць круглы год, напрыклад, ускапаць градку, скласці дровы, выкапаць бульбу, прывесці ў парадак сад пасля зімы.
На здымку: у чацвер першы сакратар БРСМ Павел Клындзюк, старшыня Савета ветэранаў Іван Ладуцька і валанцёры-члены БРСМ з будаўнічага ліцэя наведалі адзінокую пенсіянерку з Чэрвеня Лізавету Карпаўну Фёдараву. Акрамя нагляднай агітацыі па пажарнай бяспецы, спатрэбіліся і рыдлёўкі для снегу.

