Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

05 Люты 2019

Мы маладосці нашай, як раней, верныя…

Мы - гэта выпускнікі 1974 года тады яшчэ СШ №1 г. Чэрвеня (цяпер - Гімназія №1 ім.В. А. Караля). У нашым 10-м «Б» быў 31 выпускнік. Класным кіраўніком з 7 па 10 клас была настаўніца хіміі Інэса Іванаўна Бесман (на фота ў цэнтры).

Жыццё раскідала нас пасля вучобы па вялікай яшчэ ў той час краіне - СССР. Некаторых нашых аднакласнікаў ужо няма ў жывых ... у апошнія 25 гадоў мы кожны год збіраемся разам. У школу прыходзім на юбілейныя даты. І кожны раз нам ёсць што распавесці адзін аднаму, падзяліцца добрымі навінамі, паспачуваць і дапамагчы ў бядзе…

Пасля школы мы пісалі адзін аднаму лісты, у войска нашым хлопцам. За ўсе гэтыя гады мы сталі сапраўды роднымі людзьмі... Мы вельмі любім сваю класную Інэсу Іванаўну - настаўніка, чалавека і проста выдатную жанчыну. І ўспамінаем настаўнікаў, якіх з намі ўжо няма: Людмілу Мікалаеўну Бабіцкую, Станіславу Мікалаеўну Сляпіцу, Марыю Іванаўну Голікаву, Галіну Міхайлаўну Красікаву, Марка Ісакавіча Карасіка, Зінаіду Мікалаеўну Куляшову…

Мы ўжо пенсіянеры, амаль усе працягваем працаваць. 45 гадоў прайшло з нашага апошняга званка. А юнацтва наша назаўсёды застанецца з намі…

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара.

14

На здымку: Наталля Навумовіч, Інэса Іванаўна Бесман, Навіцкі Уладзімір, другі шэраг – Зінкевіч (Крук) Людміла, Мартьянова Таццяна, Марошак (Акулевiч) Таццяна, уверсе – Станіслаў Альшэўскі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць