Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

05 Люты 2019

Прайшоў справаздачна-выбарны сход

05 лютага адбыўся справаздачна-выбарны сход у першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». У складзе арганізацыі 34 сябры прафсаюза (сяброўства складае 100%). Папярэдне да сходу была праведзена рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

У працы сходу прынялі ўдзел 22 члены прафсаюза (12 адсутнічалі па ўважлівых прычынах), у якасці запрошанай - загадчыца аддзела арганізацыйнай работы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Мянцюк Марыя Георгіеўна.

Старшыня арганізацыі Забаўская Алена Міхайлаўна сумесна з прафкамам, старшыня кантрольна-рэвізійнай камісіі Логінава Ала Канстанцінаўна зрабілі справаздачу перад членамі прафсаюза аб праведзенай працы.

Члены прафсаюза абралі новага старшыню - Тарнапольскую Наталлю Валянцінаўну, памочніка ўрача-эпідэміёлага ДУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Сход зацвердзіў новы склад прафсаюзнага камітэта, у прафкам абраны - 5 чалавек.

Абраныя члены кантрольна-рэвізійнай камісіі, і яе старшынёй таксама засталася Логінава Ала Канстанцінаўна, галоўны бухгалтар ДУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Сход прайшоў на добрым арганізацыйным узроўні.

Віншуем Наталлю Валянцінаўну і Алу Канстанцінаўну і жадаем творчых поспехаў!

Галерэя малюнкаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць