На мінулым тыдні ў Жодзіне адбыўся яго абласны этап. Былі названыя пераможцы маладзёжных ініцыятыў. Мерапрыемства праходзіла ў навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве.
Усяго актывісты прадставілі 32 праекты. Сярод удзельнікаў быў і прадстаўнік Чэрвеньскага раёна. Гэта майстар вытворчага навучання са Смілавіцкага прафесійнага ліцэя Арцём КРЫВАПУСТ, пераможца рэгіянальнага этапу. Са сваёй распрацоўкай «Бустер ППУ-5 «Цунамі» для прамывання радыятараў і цеплаабменнікаў ён увайшоў у тройку лепшых на вобласці ў катэгорыі «Студэнты, курсанты, маладыя навукоўцы да 35 гадоў і моладзь, якая працуе». Таксама лепшымі ў гэтай катэгорыі сталі ініцыятывы «Электронная сістэма ўліку працоўнага часу» і «Электроннае суправаджэнне падручніка па фізіцы».
Хочацца адзначыць, што вельмі цікавымі былі і праекты ў катэгорыі школьнікаў і навучэнцаў ліцэяў і каледжаў. Тут лепшымі прызнаныя мабільнае прыкладанне для выбару прафесіі, цёплыя домікі для бяздомных жывёл і цяпліца з электрастымуляваннем росту раслін.
Праекты-пераможцы прадставяць Мінскую вобласць у фінале конкурсу. Ён адбудзецца 1 сакавіка. Пажадаем поспехаў нашаму земляку-вынаходніку!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, фота Паўла КЛЫНДЗЮКА

