Начальнікам пункта прыёму асабістага саставу з'яўляецца вядучы інжынер па ахове працы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Сяргей АРМАНУ. Адміністрацыя пункта прызначаная рашэннем райвыканкама і складаецца з супрацоўнікаў упраўлення па адукацыі, спорце і турызме. Падчас трэніроўкі адпрацаваны алгарытм прыёму афіцэраў запасу, камплектуючых у раёне асноўныя пасады войскаў абароны. Гэта афіцэры Іван ІВАНЦОЎ, Віктар КАЗАЧОНАК, Сяргей РУБЛЕЎСКІ і Леанід КРУК (на здымку). Таксама яны займаліся баявой падрыхтоўкай: агнявой, разведвальнай і тактычнай.
Трэніравалася і група кіравання фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў, якая складаецца з службовых асоб райвыканкама, якія ўдасканальвалі тэарытычныя веды і практычныя навыкі. Мерапрыемства праведзена якасна, выразна, на высокім прафесійным узроўні. Навучальныя мэты цалкам дасягнуты.
Падпалкоўнік Вадзім Станкевіч, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята. Фота аўтара

