Наведвальнікам прадстаўлены пяць дзясяткаў работ архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Галіны Левінай. Для аўтара гэта не першы вопыт супрацоўніцтва з Смілавіцкiм цэнтрам: яна ўжо арганізоўвала тут міжнародныя дзіцячыя пленэры.
Новая плошча для творчага размаху перавышае 50 «квадратаў». Мастакі, якія наведалі адкрыццё выставы, сумяшчалі прыемнае з карысным, прыглядаючыся і да экспазіцыі, і да новай выставачнай прасторы.
Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі таксама вядомыя скульптары, архітэктары, прадстаўнікі абласных і раённых дзяржаўных структур, сябры музея.
Калекцыя Галіны Левінай налічвае звыш шасцісот гарадскіх і местачковых замалёвак, выкананых тушшу, пяром, пастэллю і алоўкамі. Яна малявала там, дзе будавала. Паводле яе праектах ўзведзена сінагога ў Мінску, помнік ахвярам Халакоста ў Глуску, рэканструяваны будынкi ў Полацку, Гродне, Валожыне і іншых гарадах.
Прафесійны навык архітэктараў старой школы - хутка маляваць з натуры - аўтар пераняла ад знакамітага бацькі Леаніда Левіна - аднаго са стваральнікаў мемарыяла «Хатынь».
- Невыпадкова менавіта гэтай экспазіцыяй адкрываецца выставачная зала ў Смілавічах, - зазначыла куратар выставы з Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Надзея Усава. - Дзе, як не ў Смілавічах, паказваць абаянне і аўру старой архітэктуры беларускіх гарадоў і мястэчак, якую так тонка адчула і здолела перадаць Галіна Левіна?
Як адзначыла сама Галіна Левіна, для яе «вялікі гонар - быць выстаўленай сваімі працамі ў дзень адкрыцця залы»:
- І вельмі важна тое, што выстава адкрылася менавіта ў мястэчку, тое, што яна прысвечана аповеду пра іншыя мястэчкi - у якіх цякло яўрэйскае жыццё і якi былi знішчаны, - у якіх працягваецца беларускае жыццё і гучаць мовы розных народаў.
Мастак паднесла музею ў падарунак адно з сваіх жывапісных палотнаў.
- Праца майстры стане годным экспанатам у нашай выставачнай прасторы, - адзначылі ў музеі.
Выстава будзе экспанавацца да 30 красавіка 2019 года.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара

