Асобна дзякуем кіраўніку гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Калейдаскоп" Наталлi Кучук і выхаванцы гуртка Ксеніi Ладуцька (цацка «П'еро»), якая стала пераможцам у спецыяльнай намінацыі «Тэмперамент». Хочацца адзначыць, што цацкі былі ўручаны выхаванцам дзіцячага дома №5 г.Мінска.
Конкурс адзначыў свой першы юбілей - 5 гадоў. За гэты час ён стаў любімым і вядомым, а цікавасць да яго з году ў год толькі ўзрастае. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 120 сем'яў з усёй Беларусі. Кожная цацка была па-свойму ўнікальная і выдатная. Адмысловымі прызамі былі адзначаны 26 удзельнікаў, а астатнія былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад Вялікага тэатра Беларусі і партнёраў праекта.
Жадаем усяму калектыву і выхаванцам Цэнтра здароўя, невычэрпнай энергіі, смелых ідэй і іх увасаблення, далейшага развіцця і росквіту. Вялікі тэатр Беларусі выказвае надзею на далейшае цеснае супрацоўніцтва і чакае на сваіх спектаклях.
Святлана Казюлiна,
намеснік генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі

