На думку арганізатараў пазнавальнай паездкі ў Брэст, самымі актыўнымі балельшчыкамі на «Снежным снайперы» сталі школьнікі з шасці раёнаў Мінскай вобласці. Сярод тых, хто актыўна падтрымліваў спартсменаў крычалкамі з трыбун спартыўнага комплексу «Раўбічы», маляваў плакаты ў падтрымку сваёй каманды — хлопцы з Чэрвеньскага раёна.
Яны наведалі Брэсцкую крэпасць-герой — адзін з самых велічных помнікаў, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны. Штогод сюды прыязджаюць звыш 400 тысяч турыстаў, каб на свае вочы ўбачыць знакамітыя манументальныя скульптурныя кампазіцыі, пагрузіцца ў легендарную гісторыю мемарыяльнага комплексу.

