Юных біятланістаў падтрымлівалі не толькі шматлікія балельшчыкі на трыбунах, але і талісман II Еўрапейскіх гульняў 2019 года лісяня Лесік.
Па выніках выступленняў тройчы на вышэйшую прыступку п'едэстала падымалася каманда горада Мінска. Мінская вобласць двойчы спынялася ў кроку ад першага месца — у змешаных эстафетах малодшай і сярэдняй узроставых груп.
Узнагароджанне юных біятланістаў праводзіла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава.

