Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі здзяйснення такіх здарэнняў з'яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі транспартных сродкаў у частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам.
У мэтах прафілактыкі ДТЗ звязаных з наездамі на пешаходаў у перыяд з 11 па 14 лютага 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю "Бяспечны пераход".
ДАІ настойліва рэкамендуе пешаходам быць уважлівымі і асцярожнымі пры пераходзе праезнай часткі. Ні ў якім разе не перабягаць дарогу перад блізкаідучым транспартам і рухацца па краі праезнай часткі дарогі, у адсутнасцi тратуара і пешаходнай дарожкі, насустрач руху транспартных сродкаў, а ў цёмны час сутак яшчэ і пазначыўшы сябе святлоадбіўнымі элементамі.
Што ж тычыцца абавязкаў кіроўцы – пры пад'ездзе да нерэгуляваным пешаходным пераходзе кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся, стаiць або замарудзіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх, выконвайце правілы дарожнага руху і будзьце ўзаемаветлівыя на дарозе!
Старшы інспектар ДПС АДАІ Чэрвеньскага РАУС Красікаў А. Ю.

