Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

11 Люты 2019

МУС аб'яўляе конкурс!

Міністэрства ўнутраных спраў аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-сайтаў, пазаштатныя аўтары, у тым ліку і супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў.

У гэтым годзе традыцыйны спіс намінацый («Праект году», «Лепшая раённая газета», «Лепшы аўтар», «Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы», «Лепшая фотаработа», «Лепшы інтэрнэт-праект», «Лепшы карпункт») дапоўніўся трыма новымі:

- «Разам супраць наркапагрозы» - за важкі ўклад у работу па прафілактыцы наркаманіі і нарказлачыннасці;

- «На малой радзіме служу» - за лепшы матэрыял / сюжэт пра супрацоўніка тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, які нарадзіўся і служыць на роднай зямлі (у рамках Года малой радзімы);

- «100-годдзю рускага крымінальнага вышуку прысвячаецца» - за папулярызацыю дзейнасці супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Да разгляду прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў СМІ і інтэрнэце з 1 студзеня па 31 снежня 2018 года.

Работы з паметкай «На конкурс» варта накіраваць не пазней за 1 сакавіка 2019 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў - не разглядаюцца. Афармленне адпаведнай заяўкі абавязкова.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць