Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

12 Люты 2019

Юная мастачка - Валерыя

У 3 класе нашай школы вучыцца незвычайная дзяўчынка – Валерыя Канстанцінава.

Яна бачыць свет праз адмысловыя мастацкія вобразы. Яе любімы занятак – маляванне. Маляваць Валерыя пачала ўжо з трох гадоў. Бацькі набывалі для яе розныя размалёўкі, а яна шчыра над імі працавала. З другога класа Валерыя займаецца ў Школе мастацтваў. Ні адно свята, ні адна выстава не прайшлі без удзелу гэтай дзяўчынкі. У нашай школе адкрылася выстава работ “Натхненне”, падрыхтаваная Валерыяй. Любуючыся нацюрмортамі і карцінамі роднай прыроды на малюнках юнай мастачкі, гледачы адчуваюць эмацыянальнае задавальненне.

Творчых поспехаў табе, Валерыя! Чакаем новых работ і перамог!

Галіна Буряк, класны кіраўнік
3 класа СШ №2 г.п. Смілавічы

Галерэя малюнкаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць