У суботу 9 лютага да нас у госці прыехала здымачная група, а таксама вядучыя праекта - этнограф Ларыса Мятлеўская, знаёмая гледачам па праграмах «Беларуская кухня» і «Хата на хату», і Сяргей Выскварка. У падрыхтоўцы матэрыялу для перадачы прыняла ўдзел дырэктар Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Алена Забаронак. Здымкі праходзілі да позняга вечара. А што з гэтага атрымалася, глядзіце ў бліжэйшых выпусках праекта кожную суботу ў 11.25 на тэлеканале «Беларусь 3».
Дырэктар ДУК «Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу»
Алена Гоман

