Адкрыццё мерапрыемства прайшло ўрачыста ва ўнутраным дворыку школы. Было арганізавана 6 каманд з дзяцей, бацькоў і педагогаў. Усяго ўдзельнікам было прапанавана прайсці 6 станцый: «Алімпійская», «Пантаміма», «Загадкавая», «Эстафета», «Стралковая», «Снайпер». На станцыях іх чакалі цікавыя заданні, за праходжанне якіх налічаецца вызначаная колькасць балаў. Па выніках дадзенага мерапрыемства пераможцы першых 3-х месцаў былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі, астатнія ўдзельнікі таксама атрымалі салодкія прызы.
Дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства аказваюць актывісты, члены школьнага самакіравання «Садружнасць».
Ад бацькоў, педагогаў і дзяцей мы пачулі толькі прыемныя водгукі аб спартыўных спаборніцтвах. Мерапрыемствы, якія праводзяцца з удзелам бацькоў, - не першая практыка ў нашай установе.
Часта менавіта ў шосты школьны дзень бацькі, педагогі разам з дзецьмі гуляюць і адпачываюць ад навучальных будняў. Мы - за здаровы лад жыцця!
Ніна ШКУДРОВА, педагог-арганізатар СШ №4 г. Чэрвень. Фота аўтара

