Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Люты 2019

Міншчына спартыўная: фестываль «Беларускія забавы»

У апошнюю суботу студзеня з самай раніцы ў СШ №2 г. Чэрвеня было шумна і шматлюдна, музычна, спартыўна. У нас праходзіў самы сапраўдны зімовы фестываль «Беларускія забавы» ў рамках праекта «Міншчына спартыўная».

Адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху 22 лютага

На запрашэнне адгукнуліся дзеці і бацькі з 1 па 11 клас і 3 каманды з гарадскіх школ. Сабралася больш за 130 чалавек. Спачатку ўсіх чакала ўрачыстае адкрыццё з песнямі, танцамі, хлебам-соллю (сушкі), затым знаёмства, лёсаванне, уручэнне маршрутаў перамяшчэння.

А затым усё адправіліся ў «госці». Кожная каманда пабывала на 5 станцыях. Весела і заўзята праводзілі час у кампаніях: «Казачная», «Саначная», «Лыжная», «Паiграйка», «Папрыгайка».

На «Казачнай» станцыі чакалі пацешныя конкурсы «Нос для Снегавіка», «Пасадзі чыгунок ў печ», на «Саначнай» - трэба было ліха скаціцца з горкі і выканаць заданне, «Папрыгайка» прапаноўвала пагуляць у хакей са швабрамі, «Паiграйка» - гэта суперрухомыя гульні, загадкі, якія дапамагала праводзіць мама Максіма Сечнага, на станцыі «Лыжная» праводзілі самую сапраўдную эстафету «Лыжныя старты».

І вось вынікі падведзены, уручаны граматы камандам.

А затым вядучыя ўсіх запрасілі на станцыю «Самаварная»: гарачы чай, выпечка, бульбачка - усё ў лепшых беларускіх традыцыях.

Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і суцэльны пазітыў, педагогам за працу на станцыях, бацькам за выдатную хатнюю выпечку і спагадлівасць. У нас атрымалася адпачыць і пазабаўляцца па-беларуску!

Тамара Забаўская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г. Червеня

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць