Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

19 Люты 2019

15 лютага прайшоў мітынг, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Мітынг, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшоў 15 лютага каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Пётр Атрошчанка, старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька, воіны-інтэрнацыяналісты, моладзь, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Пётр Аляксеевіч Атрошчанка выказаў словы глыбокай павагі загінуўшым у «афганскай» вайне, словы скрухі і спагады іх родным і блізкім, словы падзякі і прызнання мужнасці, вернасці абавязку вярнуўшымся з вайны.

- Мы заўсёды будзем памятаць удзельнікаў той далёкай вайны, усіх, хто захаваў вернасць баявым традыцыямі вайсковай прысягі, - адзначыў Віталь Мікалаевіч Казлоў.

- У памяць пра тыя падзеі напярэдадні побач з помнікам устаноўлена, як музейны экспанат, «Камандная штабная машына», якая брала ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане і прыбыла да нас з Гомельскай вайсковай часткi.

Пасля ўскладання кветак у раённым Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў урачысты канцэрт, на якім прысутнічалі воіны-інтэрнацыяналісты, іх сем'і, родныя і блізкія загінуўшых, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі раённай улады, навучэнцы.

У сувязі з юбілейнай датай воінам-інтэрнацыяналістам былі ўручаны: Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў - Юрыю Cмаленскаму, Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта - Віктару Казачонку і Генадзю Жыгалковічу, Падзячныя лісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі - Віктару Альшэўскаму і Якаву Фралову, а таксама Падзячныя лісты аддзела адукацыі, спорту і турызму актывістам арганізацыі. Усе воіны-афганцы атрымалі юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» з рук ваеннага камісара Артура Чэуса.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць