Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

20 Люты 2019

Правялі рэйд у прыватны сектар г. Чэрвеня: асноўнымі прычынамі пажараў у прыватных дамах па-ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём

На гэтым тыдні камісія ў складзе інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыла Бажко, дзяржаўнага інспектара Чэрвеньскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» Юрыя Міхалені і спецыяліста па сацыяльнай рабоце Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Інэсы Багдановіч правялі рэйд у прыватны сектар г. Чэрвеня.

Падчас такіх рэйдаў камісія аглядае памяшканнi, правярае працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, звяртае ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі, дае рэкамендацыі жыхарам па забеспячэнню пажарнай бяспекі іх дамоў і праводзіць прафілактычныя гутаркі.

Як адзначыў Кірыл Бажко, асноўнымі прычынамі пажараў у прыватных дамах па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, невыкананне правілаў бяспекі.

І ў гэты раз выяўлена ў адным з дамоў адсутнасць прадтопачнага ліста ў рускай печкі, расколіны ў ёй. Інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях рэкамендаваў у самыя кароткія тэрміны на падлозе перад топачнай адтулінай прыбіць металічны прадтопачны ліст памерам 0,7х0,5 м і заладзіць расколіны ў печы.

У іншым домаўладанні няправільна эксплуатаваўся пожараапавяшчальнік - знаходзіўся ў нежылым пакоі.

Усе домаўладальнікі папярэджаны аб тым, што невыкананне правілаў пажарнай бяспекі з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і цягне за сабой адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь (ст.23.56, ч.1 КаАП РБ). Ім таксама дадзены пісьмовыя рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажараў і наступстваў ад іх.

Юрый Міхаленя абследаваў стан электраправодкі, падлучэнне да яе электрапрыбораў, раздаў памяткі па электрабяспецы.

У Чэрвеньскім раёне з пачатку гэтага года ўжо адбылося 5 пажараў, у агні загінуў 1 чалавек (у 2018 годзе - 9 пажараў, загінула 2 чалавекі). Рэйды працягваюцца. Асаблівая ўвага будзе звяртацца на ўмовы пражывання адзінокіх састарэлых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць