Перад пачаткам гульні каманды віталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ларыса Асановіч і дырэктар СШ №3 г. Червеня Алена Жыгімонт. Ларыса Валянцінаўна ўручыла СШ №3 і СШ №2 ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама сертыфікаты на набыццё спартыўнага інвентару - 90 пар лыж, тым самым яшчэ больш узняла святочны настрой усім прысутным. Алена Валер'еўна падзякавала за сертыфікаты і пажадала ўдзельнікам квэста ўдачы.
Вядучыя патлумачылі ўмовы, ўручылі кожнай камандзе сцяжок рознага колеру і канверт з заданнямі. Удзельнікаў чакалі самыя розныя выпрабаванні: пракаціць гульцоў сваёй каманды на санках, прайсці невялікую адлегласць са звязанымі нагамі, паказаць майстар-клас у стральбе з вінтоўкі па мішэнях, пераадолець шлях з аднаго лыжай, але двума лыжнымі палкамі, праспяваць усім разам песню пра сяброўства.
Пасля ўсіх выпрабаванняў каманды знайшлі не толькі схаваны вітамінавы сюрпрыз, але і наведалі «Зімовае кафэ», дзе кожны мог падсілкавацца смачнай кашай і сагрэцца гарачай гарбатай з бутэрбродам.
У выніку - з невялікім адрывам перамогу атрымалі гімназісты. Астатнім камандам былі ўручаны сертыфікаты аб удзеле ў гульні.
Завяршылася зімовае свята флэшмобам - усе хлопцы з радасцю танцавалі пад запальную музыку. Мы дзякуем кожнай камандзе за ўдзел і чакаем новых сустрэч.
Вікторыя Белабародая, вучаніца 9 класа СШ №3. Фота аўтара

