Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

20 Люты 2019

7 тысяч адміністрацыйных правапарушэнняў і 29 крымінальных спраў

Адной з найважнейшых задач мытных органаў з'яўляецца спыненне спроб парушэнняў заканадаўства і забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Мінская рэгіянальная мытня ўносіць свой уклад у вырашэнне гэтых задач. Штотыдзень выяўляюцца дзясяткі адміністрацыйных правапарушэнняў, за незаконнае перамяшчэнне забароненых тавараў, нявыплату мытных плацяжоў у асабліва буйным памеры узбуджаюцца крымінальныя справы.

За 2018 год Мінскай рэгіянальнай мытняй выяўлена амаль 7 тыс. fдміністрацыйных правапарушэнняў. Распачата 29 крымінальных спраў, што на 53% больш, чым за 2017 г. - за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры, а таксама па арт. 228 КК Рэспублікі Беларусь «Кантрабанда».

Усяго за мінулы год мытняй спынена 37 фактаў незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС псіхатропных рэчываў, наркатычных сродкаў, прэкурсораў і атрутных рэчываў. З незаконнага абароту канфіскавана больш за 7,5 кг забароненых рэчываў.

Прывядзём прыклады самых рэзанансных парушэнняў, выяўленых Мінскай рэгіянальнай мытняй, на працягу 2018 года.

У пачатку года прадухілены ўвоз на мытную тэрыторыю ЕАЭС шасці элітных аўтамабіляў пад выглядам аўтазапчастак ацэначным коштам 510 000 беларускіх рублёў. Экспертыза ўстанавіла, што ў аўтамабілях перайначаны ідэнтыфікацыйныя нумары. А паводле інфармацыі Інтэрпола ўсе гэтыя аўтамабілі знаходзіліся ў міжнародным вышуку.

У сакавіку супрацоўнікі мытні выявілі спробу незаконнага перамяшчэння 25 тыс. еўра ў міжнародным паштовым адпраўленні. Адпраўнік заявіў аб перамяшчэнні ў пасылцы шакаладных цукерак і адзення. Аднак, пры правядзенні мытнага надгляду з прымяненнем рэнтген-абсталявання, устаноўлена, што на дне каробак з цукеркамі перамяшчаецца буйная сума валюты. Па дадзеным факце Мінскай рэгіянальнай мытні ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 228 КК Рэспублікі Беларусь.

У лістападзе супрацоўнікі Маладзечанскага мытнага паста выявілі ў чыгуначным кантэйнеры амаль 5 тыс. адзінак новых прадметаў адзення і абутку, не ўказаных у суправаджальных дакументах і перамяшчаемых пад выглядам рэчаў былых ва ўжыванні. Кошт незадэклараваных новых рэчаў склаў больш за 140 тыс. беларускіх рублёў.

Акрамя таго, за год выяўлена 5 спробаў незаконнага перамяшчэння ў МПО небяспечнага псіхатропу - модафiнiла.

Таццяна Ліннік, інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць