Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Люты 2019

Невядомы прадмет: вашы дзеянні

Калі выяўлены прадмет не павінен, на вашаму думку, знаходзіцца ў гэтым месцы, не пакідайце гэты факт без увагі.

Калі вы выявілі забытую або безгаспадарную рэч у грамадскім месцы, апытайце людзей, якія знаходзяцца побач. Паспрабуйце ўсталяваць, чыя яна і хто яе мог пакінуць. Калі ўладальнік не ўстаноўлены, неадкладна паведаміце аб знаходцы ў аператыўна-дзяжурную службу Чэрвеньскага РАУС па тэлефонах 29202, 102. Пры гэтым паведаміце: час, месца, абставіны выяўлення падазронага прадмета, яго знешнія прыкметы.

Не падыходзьце блізка да патэнцыйна небяспечнай рэчы і не дазваляйце гэта рабіць іншым.

Катэгарычна забараняецца: любое ўздзеянне на падазроныя прадметы (чапаць іх, зрушваць месцы і г.д.); ствараць моцны шум, механічныя ваганні; пры знаходжанні выбухованебяспечных прадметаў на целе чалавека - здымаць іх або прадпрымаць для гэтых мэтаў якія-небудзь дзеянні; дапускаць навалу грамадзян паблізу месца выяўлення патэнцыйна небяспечных прылад; перамяшчаць аб'екты, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці з выбуханебяспечнымі прадметамі, у выніку чаго на іх можа быць аказаны якое-небудзь уздзеянне.

Пры падазрэнні на радыёкіраванае выбуховае прыстасаваньне варта неадкладна спыніць карыстанне сотавымі тэлефонамі, іншымі апаратамі, здольнымі па сваіх тэхнічных характарыстыках стварыць зменлівае электрамагнітнае поле. Неабходна прыняць меры да ачаплення небяспечнай зоны, недапушчэнні туды людзей, транспарту.

Будзьце пільныя, бо ў якасці камуфляжу для выбуховых прылад злачынцы могуць выкарыстоўваць звычайныя сумкі, пакеты, скруткі, скрынкі, цацкі і да таго падобнае.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць