Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Люты 2019

30 гадоў пасля вываду савецкіх войскаў з Афганістана: усталявана абноўленая мемарыяльная дошка

У СШ №1 г. п. Смілавічы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У госці да школьнікаў прыйшлі старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Уладзімір Кулагін, яго намеснік Ірына Марціновіч, дырэктар сельскагаспадарчага ліцэя Юрый Корсік, дырэктар аграрнага каледжа Віктар Маслак, выконваючы абавязкі ваеннага камісара Аляксандр Дзюк і воіны-афганцы, якія ў розныя гады, на розных баявых участках прайшлі горан «афганскай» вайны: Генадзь Жыгалковіч, Віктар Казачонак, Віктар Альшэўскі, Сяргей Юшко, Леў Шылін, Юрый Смаленскі, Мікалай Шастак, Якаў Фралоў, Анатоль Стыдаль, Уладзімір Бабіч. Хлопцы правялі кранальны аповяд-падарожжа пра свойго земляка воіна-інтэрнацыяналіста Яўгенія Мядзведзева, вучня гэтай школы, які загінуў у Афганістане ў 1980 годзе і узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі пасмяротна. Успамінамі пра свойго вучня падзялілася класны кіраўнік Нэлі Грышко. Ад імя ваенкама юбілейны медаль сястры загінулага ўручыў Аляксандр Дзюк. Эма Маратаўна Ставер падзякавала за памяць пра брата, павагу да салдацкага подзвігу, пажадала ўсім мірнага неба і шчаслівага жыцця.

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала адкрыццё абноўленай мемарыяльнай дошкі, на якой паказана, што ў гэтай школе вучыўся Яўген Мядзведзеў. Выраблена яна была па ініцыятыве ветэранаў вайны ў Афганістане і за сродкі, сабраныя воінамі-інтэрнацыяналістамі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць