Выхаванцы тэатральнага аддзялення Уваскрэснай школы пад кіраўніцтвам выкладчыка дзіцячага праваслаўнага тэатра, арганізатара свята Любові Джафаравай распавялі гісторыю Стрэчання Гасподняга, праславіўшы вялікую падзею ў прозе, вершах і песнях. Выкладчык нядзельнай школы Валянціна Усенка прапанавала паглядзець кароткаметражны дакументальны фільм пра гэтае свята.
Удзельнікамі мерапрыемства былі таксама навучэнцы Школы мастацтваў - акардэаністка Ліза Дзегцярова, піяністы Багдан Крыжык, Ганна Міцкевіч, Мілана Крыварот, Ліза Лазоўская і Ганна Нiвiкава, якія сваім выкананнем класічнай і лірычнай музыкі падарылі і арганізатарам, і гасцям шмат станоўчых эмоцый.
Затым былі займальныя конкурсы, спевы пад гітару папулярных песень і вясёлыя гульні, чаяванне і зносіны адзін з адным. Час праляцеў вельмі хутка, многія хлопцы не спяшаліся вяртацца дадому, бо яны знайшлі новых сяброў.
Настаяцель храма дзякуе за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства дырэктару Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Галіне Прышывалка, педагогам - Таццяне Чыстай, Кацярыне Стахевіч, Алене Ліхадзіеўскай і завучу гімназіі №1 імя В.А. Караля Дзмітрыю Цімашэнка.
Наталля Лазоўская, рэгент храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г.Чэрвень. Фота Таццяны Марцьянавай

