Пералік дапоўнены пунктам, у якім пералічаныя радыёэлектронныя сродкі і высокачашчынныя прылады, у тым ліку убудаваныя альбо ўваходзячыя у склад іншых прылад, якія можна выкарыстоўваць без адпаведнага дазволу на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна падчас падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года і забеспячэння знаходжання афіцыйных замежных дэлегацый.
«Гэта дазволіць спрасціць доступ да радыёчастотнага спектру радыёэлектронных сродкаў грамадзянскага прызначэння, якія будуць выкарыстоўвацца ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў, а таксама павысіць імідж Беларусі як краіны, якая выкарыстоўвае радыёчастотны спектр без стварэння залішніх бар'ераў доступу да яго», - адзначылі у Мінсувязі.
Пастанова ўступіла ў сілу 16 лютага.

