Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята для кожнага з нас мае вечную каштоўнасць, нясе ў сабе велізарны патрыятычны, маральны, эмацыйны зарад. Мы па праву ганарымся нашай доблеснай арміяй - спадчынніцай гераічных ратных традыцый старэйшых пакаленняў.
Выказваем словы шчырай падзякі ўсім, хто нясе нялёгкую службу ў шэрагах Узброеных Сіл, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам - усім, хто гатовы ў цяжкую хвіліну ўстаць на абарону Радзімы.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, невычэрпнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту, мірнага сонечнага неба.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

