Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

25 Люты 2019

Як працуе камісія па праверцы ведаў і пытаннях аховы працы на 2019 год

У інструкцыі, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2008 №175, вызначаны парадак навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы, у адпаведнасці з якім кіраўнікам і спецыялістам (членам камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы) неабходна не пазней месяца з дня назначэння на пасаду і перыядычна ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, але не радзей аднаго разу ў тры гады, праходзіць праверку ведаў па пытаннях аховы працы.

Згодна з пунктам 2 Палажэння аб камісіі мясцовага выканаўчага i распарадчага органа для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, зацверджанага пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2008 №210, у камісіі Чэрвеньскага райвыканкама праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, спецыялісты па ахове працы, члены камісій для праверкі ведаў працуюць па пытаннях аховы працы арганізацый, падпарадкаваных райвыканкаму, а таксама арганізацый, якія не маюць вышэйстаячых органаў кіравання, у тым ліку суб'екты малога прадпрымальніцтва.

У адпаведнасці з графікам працы камісіі Чэрвеньскага райвыканкама для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы на 2019 г. вызначаны наступныя даты правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы:

21 лютага, 21 сакавіка, 18 красавіка, 23 траўня, 20 чэрвеня, 18 ліпеня, 22 жніўня, 19 верасня, 17 кастрычніка 21 лістапада, 19 снежня.

Графік працы камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы на 2019 г. размешчаны на сайце Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта www.cherven.minsk-region.by ў раздзеле «Ахова працы». Інфармацыю аб працы камісіі можна ўдакладніць па тэлефоне 28517 або па адрасе г. Чэрвень, пл. Свабоды, 1, кабінет 17 (сектар працоўных адносін упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама).

Нагадваем, што непраходжанне кіраўнікамі і спецыялістамі праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны цягне за сабой прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 40 базавых велічынь (частка першая артыкула 9.17 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21.04.2003 № 194-З).

Алена Кацько, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць