Кушнір/Башлакоў занялі першае месца.
У турніры сярод мужчын выступалі 9 дуэтаў, 6 з якіх выйшлі ў фінальную стадыю спаборніцтваў.
У вырашальнай стадыі за ўзнагароды змагаліся беларусы Антон Кушнір/Арцём Башлакоў, Ілля Гарэлік/Ігар Дрэбянкоў і Макар Мітрафанаў/Вячаслаў Цiмерцаў.
Першае месца занялі прадстаўнікі гаспадароў турніру Антон Кушнір/Арцём Башлакоў, якія атрымалі ад суддзяў 94,54 бала. На другой ступені п'едэстала гонару размясціўся інтэрнацыянальны дуэт Дзмітрый Іслер (Швейцарыя)/Фелікс Кармье-Бушу (Канада) - 86,50 бала. Бронзавымі прызёрамі сталі амерыканцы Нікалас Новак/Патрык О'Флiнн - 85,02.
У спаборніцтвах сярод жанчын залатыя узнагароды ў дуэта з ЗША Мэдысан Варметтэ/Вінтэр Вінецкі - 83,92 бала. Серабро дасталося іх суайчынніцам Эшлі Колдуэй/Меган Нік - 81,27. Бронзавыя медалі выйгралі прадстаўніцы Аўстраліі Лора Піў/Эбі Ўілкакс - 76,73.
Беларускі Сняжана Драбянкова/Яна Ермашэвіч, набраўшы 51,17 бала, размясціліся на чацвёртым радку выніковага пратаколу.
На думку галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Мікалая Казекі, дэбют сінхронных скачкоў атрымаўся. «Трэнерскі штаб каманды застаўся задаволены, як выконваліся элементы і тым, як праявілі сябе ў турніры Антон Кушнір і Арцём Башлакоў. Сінхронныя скачкі могуць быць уключаны ў праграму этапаў Кубка свету, чэмпіянатаў свету і Алімпіяды, але тут шмат што залежыць ад Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту, Міжнароднага алімпійскага камітэта і іншых арганізацый. Не выключаю, што на этапах Кубка свету ўжо ў наступным годзе гэты від праграмы будзе прадстаўлены», - адзначыў Мікалай Казека.
Раней сінхронныя скачкі ў лыжнай акрабатка насілі элемент шоу, у гэтым выглядзе выступалі беларусы Аляксей Грышын, а пазней і Дзмітрый Дашчынскі. Беларуская федэрацыя фрыстайла і Беларускі лыжны саюз сталі ініцыятарамі новага імпульсу ў развіцці сінхронных скачкоў.

