Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

27 Люты 2019

З 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі пачне дзейнічаць забарона на лоўлю шчупака

Шчупак – жаданая здабыча для рыбаловаў-аматараў, а яго лоўля – займальны занятак. Але ёсць перыяды, калі гэты від знаходзіцца пад асаблівай аховай. З 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі (за выключэннем Віцебшчыны) уводзіцца забарона на лоўлю шчупака, якая працягнецца па 15 красавіка; у Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка.

Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў дадзенага вiда. Шчупак ідзе на нераст раней за іншых веснавых рыб, паколькі не такi патрабавальны да прагрэву вады, а часам нерастуе нават пад лёдам. Прэснаводны драпежнік вельмі важны для балансу iхціафаўны, ён з'яўляецца свайго роду рэгулятарам: знішчае малакаштоўную дробязь, хворых і аслабленых рыб, што спрыяе лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленню іх папуляцый.

Вылаў шчупака падчас нерасту забаронены i цягне сур'ёзную адказнасць. За кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца шкода ў трайным памеры - па 9 базавых велічынь (229,5 рублёў). Таксама парушальніку можа быць прызначаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, згодна ст. 15.35 КаАП РБ. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь цягне крымінальную адказнасць па ст. 281 КК РБ і яшчэ больш суровыя санкцыі.

Што ж рабіць, калі шчупак ўсё-ткі трапіў на кручок. Неабходна, па-магчымасць не пашкоджваючы, адпусціць яго ў вадаём.

Гэтак жа нагадваем, што да 31 сакавіка дзейнічае забарона на вылаў сома звычайнага. Сума кампенсацыі шкоды ў выпадку незаконнай здабычы адной асобіны сома ў забаронены перыяд складае 12 базавых велічынь.

Аматарам прыроды дадаткова паведамляем, што захаваць і прымножыць жывёльны і раслінны свет можна не толькі выконваючы правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства і правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, але і паведаміўшы пра факты браканьерства ў Бярэзінскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне «даверу» (8-01715) 5-31-38.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць