Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Люты 2019

Семiнар «Бяспека працы пры правядзенні сельскагаспадарчых работ»: рыхтуемся да пасяўной

Напярэдадні вясновых пасяўных работ у мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся міжрэгіянальны семінар «Бяспека працы пры правядзенні сельскагаспадарчых работ».

У працы семінара прымалі ўдзел спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па ахове працы сямі раёнаў: Бярэзінскага, Барысаўскага, Пухавіцкага, Крупскага, Мінскага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага. У ходзе работы былі абмеркаваныя пытанні: бяспечнай эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, медыцынскія агляды работнікаў, атэстацыя працоўных месцаў па ўмовах працы, арганізацыя прыборнага кантролю работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення, забеспячэнне пажарнай бяспекі, прафілактыка няшчасных выпадкаў на вытворчасці, транспартная бяспека ў перыяд правядзення пасяўных і ўборачных работ.

Старанна былі прааналізаваны асноўныя парушэнні, якія выяўляюцца пры арганізацыі і правядзенні масавых сельскагаспадарчых работ. Інфармацыю і практычныя рэкамендацыі ўдзельнікам семінара прадставілі работнікі абласных службаў і ўстаноў. Арганізаваў правядзенне семінара камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнскага абласнога выканаўчага камітэта.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць