Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Люты 2019

Пракуратура Мінскай вобласці: вынік працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Пракуратура Мінскай вобласці прааналізавала вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. У органы пракуратуры Мінскай вобласці ў 2018 годзе паступіла 9643 звароты грамадзян, што на 72 звароты больш, чым у 2017 годзе і 1151 зварот юрыдычных асоб. Задаволена 1323 звароты грамадзян і 404 — юрыдычных асоб.

Часцей за ўсё падымаліся пытанні законнасці прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, выканання працоўнага заканадаўства, арганізацыі працы са зваротамі грамадзян. Многія з паступіўшых зваротаў прызнаныя абгрунтаванымі.

У 2018 годзе 206 заяўнікаў выказалі незадаволенасць арганізацыяй працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб дзяржаўных органаў і арганізацый, з якіх 55 заяў задаволена.

У большасці выпадкаў грамадзяне абскарджвалi дзеянні службовых асоб раённых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, садаводчых таварыстваў і спажывецкіх кааператываў, арганізацый ЖКГ, іншых прадпрыемстваў і арганізацый.

Да прыкладу, пракуратура Барысаўскага раёна ў рамках разгляду звароту гр-на М. ўстанавіла факт неажыццяўлення дырэктарам аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў асабістага прыёму грамадзян на працягу двух месяцаў запар, у той час як згодна з графікам такі прыём дырэктар завода абавязаны праводзіць штотыдзень кожную пятніцу з 15.00 да 16.00 гадзін.

У мэтах недапушчэння паўторнага парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян пракурор Барысаўскага раёна афіцыйна папярэдзіў кіраўніка прадпрыемства.

Па выніках разгляду звароту гр-на Г. у пракуратуру Уздзенскага раёна аб неатрыманні адказу на яго заяву з ААТ «Асiлак» службовая асоба названай арганізацыі прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Пракурорскія работнікі органаў пракуратуры Мінскай вобласці вырашылi 104 заявы па пытаннях парушэнняў працоўнага заканадаўства, з якіх 31 задаволена.

Больш, чым у 2017 годзе, зваротаў па пытаннях выканання заканадаўства аб працы паступіла ў пракуратуры Салігорскага, Барысаўскага і Чэрвеньскага раёнаў. У пракуратуры Маладзечанскага раёна задаволены кожны трэцi такі зварот.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян па пытаннях своечасовасці выплаты заработнай платы суб'ектамі гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, супрацоўнікі пракуратуры Салігорскага раёна склалі 20 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асоб за парушэнне заканадаўства аб працы па ч.1 ст.9.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, унеслі 6 прадпісанняў. За невыкананне патрабаванняў пракурора, выкладзеных у прадпісаннях, 4 службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Па выніках разгляду зваротаў работнікаў ДУП ПМК-196, ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» і ТАА «ЭлкаПлюс» у пракуратурах Клецкага, Пухавіцкага і Маладзечанскага раёнаў, кіраўнікі названых прадпрыемстваў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб працы.

Пракуратура Дзяржынскага раёна пры разглядзе звароту грамадзяніна М. устанавіла парушэнне гарантаваных заканадаўствам аб працы правоў работніка і абараніў яго правы. Пракурор раёна прынёс пратэст на загад Генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі» аб звальненні заяўніка. Пратэст пракурора задаволены, незаконны загад адменены.

Пытанні выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб знаходзяцца на пастаянным кантролі органаў пракуратуры Мінскай вобласці.

Святлана Размысловiч, старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласцi саветнік юстыцыі

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць