Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

28 Люты 2019

Аб правядзенні наглядных мерапрыемстваў

Дзяржаўнай установай «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», што ў рамках дзеяння ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 г. №510 арганізаваны кантроль за выкананнем патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі» (ТР МС 033/2013) пры рэалізацыі суб'ектамі гаспадарання малаказмяшчальных прадуктаў і малаказмяшчальных прадуктаў з заменнікамі малочнага тлушчу. Падчас наглядных мерапрыемстваў гандлёвых аб'ектаў за мінулы перыяд 2019 года не выяўлена парушэнняў у частцы патрабаванняў названага тэхнічнага рэгламенту.

Разам з тым, праводзіліся наглядныя мерапрыемствы за захаваннем агульных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017г. №7, падчас якіх праведзена абследаванне 48 аб'ектаў гандлю, з іх з парушэннямі 21 аб'ект.

Па выніках падрыхтавана 15 рэкамендацый суб'ектам гаспадарання, канфіскавана з абарачэння 25,0 кг прадукцыі негарантаванай якасці (скончаны тэрмін, адсутнасць маркіроўкі, у тым ліку ў частцы тэрмінаў прыдатнасці). У сувязі з выяўленнем візуальнага забруджвання абсталявання і вытворчых памяшканняў па чатырох прадпрыемствам гандлю накіроўваліся прапановы аб прыпыненні эксплуатацыі аб'ектаў для правядзення пазачарговага санітарнага дня.

За невыкананне персаналам агульных санітарных патрабаванняў, не праходжанне своечасовага медыцынскага агляду, накіроўвалася прапанова аб адхіленні ад працы ў Чэрвеньскім райпо.

Спецыялістамі ГУ «Чэрвеньскі РЦГиЭ» будзе працягнуты маніторынг у дачыненні да суб'ектаў у далейшым.

ГУ «Чэрвеньскі РЦГиЭ» памочнік урача-гігіеніста Н.Ф. Маскалёва

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць