Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

01 Сакавік 2019

У дзяржаўнай установе «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» новы галоўны санітарны ўрач

1 сакавіка 2019 года на пасаду галоўнага санітарнага ўрача Чэрвеньскага раёна заступіў Аляксандр Мікалаевіч Бутэнка.

Да гэтага Аляксандр Мікалаевіч узначальваў аддзел грамадскага здароўя, а гэтак жа курыраваў пытанні ВІЧ-інфекцыі ў дзяржаўнай установе «Барысаўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». У 2015 годзе скончыў установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» па профілю «медыка-прафілактычная справа».

Новага кіраўніка прадставілі працоўнаму калектыву. Словы на дарогу і віншаванні сказалі Ірына Уладзіміраўна Мілановіч - намеснік галоўнага лекара дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»; Ала Канстанцінаўна Шахоцька - намеснік старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы.

Ганчарова М.С. урач-гігіеніст ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць