Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

01 Сакавік 2019

Дзень адчыненых дзвярэй для інвалідаў 1 і 2 групы інваліднасці і іх бацькоў, блізкіх сваякоў і апекуноў

5 сакавіка 2019 года ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», па адрасе: г. Чэрвень, вул. Зяневіча, 17, будзе праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй для інвалідаў 1 і 2 групы інваліднасці і іх бацькоў, блізкіх сваякоў і апекуноў, якія пражываюць у г. Чэрвені і Чэрвеньскім раёне.

Падчас правядзення гэтага мерапрыемства ўсе наведвальнікі будуць азнаёмленыя з дзейнасцю аддзялення, яго працоўных майстэрняў і гурткоў па інтарэсах, будуць праведзены майстар-класы па вырабе сувеніраў і вырабаў. Гэтак жа будзе праводзіцца кансультацыя па аказанні сацыяльных паслуг аддзяленнем.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 22-3-09.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць