Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

06 Сакавік 2019

У Маладзечне падвялі вынікі конкурсу «Жанчына года Міншчыны - 2018»

У Маладзечне ў Палацы культуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны – 2018». Сярод намінантак – прадстаўніца Чэрвеньскага раёна Людміла Шаркова, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Пераможцаў конкурсу ўшаноўвалі ў пяці намінацыях: «Лідэрства і паспяховае кіраўніцтва», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Духоўнасць і культура», «Гаспадыня сяла» і «Мацярынская слава».

У гэтым годзе арганізатары таксама заснавалі спецыяльную прэмію «Грамадскае прызнанне - 2018».

Чэрвеньскага раёна арганізацыя Беларускага саюза жанчын у рамках гэтай прэміі ўзнагароджана Дыпломам за развіццё дыялогу і плённае супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі, рэалізацыю лепшых праектаў, дабрачыннасць і фінансавую самастойнасць. Узнагароду старшыні раённай арганізацыі Алле Шахоцька ўручыла старшыня Мiнскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Сарока.

У склад дэлегацыі, якая прадставіла Чэрвеньскі раён на ўрачыстасці, увайшла таксама пераможца «Жанчына года Міншчыны-2017» у намінацыі «Мацярынская слава», мама касманаўта Алега Навіцкага - Валянціна Эдуардаўна.

Для ўдзельнікаў і гасцей цырымоніі ўзнагароджання выступіў заслужаны калектыў Беларусі - сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад кіраваннем Рыгора Сарокі. У холах Палаца культуры працавалі прэзентацыйныя пляцоўкі і фотозоны.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць