Хворы або стаміўшыся кіроўца аб'ектыўна ацэньвае свой стан і імкнецца не рызыкаваць - праяўляе ўвагу і асцярожнасць, не перавышае хуткасць і не выконвае складаныя манеўры, пры з'яўленні перашкоды на дарозе раней пачынае тармазіць. Нецвярозы жа кіроўца небяспечней - у яго прачынаецца жаданне паказаць прафесіяналізм і запал да ліхацтва. Алкаголь затарможвае цэнтры кары галаўнога мозгу, якія кантралююць дзеянні і ўчынкі чалавека.
Акрамя рызыкі для свайго жыцця і пасажыраў аўто, нецвярозы кіроўца ўяўляе пагрозу для пешаходаў. Пры з'яўленні небяспекі на дарозе п'яны кіроўца не спяшаецца, бо ўпэўнены ў сваёй дакладнай рэакцыi. Але яна запаволеная, а каардынацыя рухаў парушаная. Яму здаецца, што да пешахода 50 м, а рэальная адлегласць у два разы менш. Аўтааматар лічыць, што імгненна націснуў на тормаз, а на самай справе са спазненнем. Чым больш кіроўца выпіў - тым павольней ён рэагуе.
З мэтай папярэджання падобных ДТЗ, з 6 па 11 сакавіка праводзіцца прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца» , накіраваная на папярэджанне ДТЗ па віне асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама якія не маюць права кіравання.
Не лішнім будзе нагадаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення або перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду кіроўца пазбаўляецца права кіравання усімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады. Таксама ён атрымлівае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь. За паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане, у дачыненні да аўтааматара ўзбуджаецца крымінальная справа, а яго транспартны сродак канфіскуецца (не залежна ад таго, каму яно належыць).
ДАІ Чэрвеньскага раёна заклікае грамадзян не заставацца ў баку ад праблемы п'янства за рулём. Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, тэрмінова паведаміце ў дзяжурную частку Чэрвеньскага РАУС па тэлефоне GSM102 (званок бясплатны). Магчыма, ваша інфармацыя адвядзе бяду!
Старэйшы інспектар ДПС АДАІ Чэрвеньскага РАУС Красікаў А.Ю.

