Гэта свята - выдатная магчымасць выказаць словы любові і ўдзячнасці нашым жанчынам.
Высокі адукацыйны ўзровень, адказнасць, прафесіяналізм, гнуткасць і ўраўнаважанасць дапамагаюць жанчынам быць незаменнымі работнікамі ў сферах асветы, аховы здароўя, культуры, сельскай гаспадаркі, працаваць у органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Няма такой галіны народнай гаспадаркі, дзе б не працавалі нашы жанчыны-працаўніцы.
Сучаснай жанчыне многае па сілах. Прадстаўніцы прыгожага полу ўмела сумяшчаюць шматлікія службовыя, грамадскія нагрузкі з высокім званнем маці і захавальніцы хатняга ачага. Самая нязломная сіла жанчын - пяшчота, вернасць, чуласць і аптымізм. Немагчыма пераацаніць ролю матчынай місіі ў будучыні краіны, у захаванні маральных асноў грамадства.
Шчыра жадаем вам любові і цярпення, моцнага здароўя, радасці, здзяйснення жаданняў, поспехаў у працоўнай дзейнасці.
Няхай 8 Сакавіка прынясе вам адчуванне шчасця і выдатны настрой, а лепшымі падарункамі будуць каханне, падзяка і пяшчота блізкіх людзей.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

