Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
07 Сакавік 2019

Спартакіяда сярод жанчын-членаў першасных арганізацый «Беларускага саюза жанчын» прайшла ў спартыўным комплексе «Ігумен»

Па ініцыятыве раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» і асабіста яе старшыні Алы Шахоцькі ўпершыню ў раёне была арганізавана спартакіяда сярод пярвічак грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».

Спаборніцтвы праходзілі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Ігумен». Удзел у іх прынялі 14 каманд, якім трэба было прайсці 4 выпрабаванні: у дартсе, скачках праз скакалку, кідках мяча ў кальцо, плаванні. Кожная ўдзельніца прыносіла сваёй камандзе балы, якія сумаваліся пры падвядзенні вынікаў. Барацьба за месцы разгарнулася сапраўдная.

У выніку ў агульным камандным заліку перамога дасталася камандзе першаснай арганізацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на другім месцы - прадстаўніцы «пяршоўкі» ЖКГ, на трэцім - аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Самым відовішчным і эмацыйным, на думку балельшчыкаў, было спаборніцтва па перацягванні канату, якое па-за конкурсам прапанаваў правесці дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Ігар Фiлiчонак. Перамога ў ім дасталася удзельніцам каманды Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

У асабістым заліку першыя месцы занялі: скачкі са скакалкай - Святлана Ждановіч (першасная арганізацыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама); дартс - Наталля Верына (першасная арганізацыя ЖКГ), кідкі ў кальцо - Наталля Гэрмель (першасная арганізацыя Валевачского сельсавета), плаванне - Кацярына Хасяневіч (першасная арганізацыя Смілавіцкага сельсавета).

Усіх удзельніц актыўна падтрымлівалі ў конкурсах заўзятары, якія прыехалі разам са сваімі камандамі.

Людміла РАБЕЦКАЯ. Фота Наталлі КАРАЛЬКЕВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць